Krambambula

Krambambula

Udostępnij

Крамбамбуля. Поп-рок гурт з прысмакам мядовай настойкі.

16/10/2025

🎸 Крамбамбуля — “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” | Варшава, 25 сакавіка 2026

Спадарства, грандыёзны анонс ад Крамбамбулі!

Сустракаем Дзень Волі-2026 разам!

25 сакавіка ў Варшаве гурт Крамбамбуля дасць свой першы поўнафарматны канцэрт!

Падчас свята незалежнасьці і салідарнасьці беларусаў мы зьбярэмся, каб адзначыць Дзень Волі і разам прасьпяваць:
“За вольны наш край, за канец вайны! Мы партызаны — беларускія сыны!”

На сцэне прагучыць вялікая праграма “Крамбамбулі” — ад “Каралёў раёну” да “Чырвонага штраля”, і, вядома ж, залатыя хіты!

“Госьці”, “Турысты” і “Суседзі” — запрашаем усіх!

"І рыхтуйце там свае Куантро і Драмбуе!"

Добрая энергія і сапраўдны беларускі дух гарантаваныя 💥

📅 25 сакавіка 2026
📍 Варшава, клуб Niebo
🎶 Крамбамбуля — сьвяточны канцэрт “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”

Будзе горача. Будзе свабодна. Будзе па-беларуску. ❤️🤍❤️

💥Білеты хутка паступяць у продаж! 💥

👇👇👇 Ніжэй у камэнтарах спасылка на старонку падзеі

14/10/2025

Сёньня – 10 гадоў альбому “Чырвоны штраль”.

04/09/2025

💃 Крамбамбуля ўжо заўтра выступіць на фэстывалі беларускай музыкі Graj 2025!

Клюб Progresja пераўтворыцца ў эпіцэнтр беларускай музыкі!

Чацьверты фэстываль Graj сёлета зьбярэ на адной сцэне гурты:

🔹 Naviband,
🔹 Крамбамбуля,
🔹 Петля Пристрастия,
🔹 Biaz Nazvy (:B:N:)
Спецыяльны госць – падляскі дуэт
🔹 Sw@da x Niczos!

🎙️ Вядучыя: Алег Гарбуз і Марына Савіцкая.

Гэта будзе вечар, поўны эмоцыяў, шчырай энэргіі і музыкі, якая аб’ядноўвае. ❤️‍🔥

Не прапусціце галоўную беларускую падзею года!

📅 Дата: 5 верасня
📍 Мейсца: Klub Progresja
(Ul. Fort Wola 22, Warszawa)
🕔 Пачатак: 17:00
🎟 Квіткі: https://pl.fridayticket.com/ru/warszawa/festiwal-graj-47888.html

Krambambula - Tolki Pieramoha! (Official Movie by Alex Wine) 09/08/2025

ПРЭМ’ЕРА!

Змагары — яны і ў космасе змагары! 👨‍🚀🪐🛰️

У новым кліпе “Крамбамбуля” змагаецца з насельнікамі зоркалёта-таракана — Цёмным Вусатым Уладаром і ягонымі памагатымі.

У ход ідзе ўсё — блястэры, міны, тэлепатычны высокамагутны ўдар, бубны, саксафон, гітара і бас-гітара.

*Усе пэрсанажы выдуманыя, а супадзеньні з рэчаінаснасьцю выпадковыя

Рэжысэр: Alex Wine

Krambambula - Tolki Pieramoha! (Official Movie by Alex Wine) Змагары — яны і ў космасе змагары! У новым кліпе “Крамбамбуля” змагаецца з насельнікамі зоркалёта-таракана — Цёмным Вусатым Уладаром і ягонымі памагатымі. У ...

Chcesz aby twoja osoba publiczna była na górze listy Osoba Publiczna w Warsaw?
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.

Telefon

Adres

Warsaw