HC Viciaz
Welcome to HC Viciaz official page! Афіцыйная старонка Гандбольнага клуба "Віцязь". Official page of HC Viciaz, Vilnius, Lithuania.
Галоўны трэнер ГК “Віцязь” Канстанцін Якаўлеў даў інтэрв’ю каналу “Белсат”, дзе прыгадаў дэталі размову са старшынёй Беларускай Федэрацыі Гандбола, распавёў, чаму з’ехаў з Беларусі, і падзякаваш гульцам каманды за іх грамадзянскую пазіцыю.
14/01/2021
Сёння святкуе дзень нараджэння Аляксандр Апейкін , заснавальнік і кіраўнік нашага клуба, а цяпер – каардынатар Фонда спартыўнай салідарнасці Беларусі 🥳
Ад усёй душы віншуем нашага шэфа з яго святам! Зычым яшчэ больш імпэту і неверагодных ініцыятыў, асабістага шчасця і хуткага вяртання на Вольную Радзіму!✊
15/12/2020
Афіцыйна✔️
Пазіцыя гандбольнага клуба «Віцязь» адносна асуджэння нашага гульца.
Даводзім да грамадскасці, што наш клуб дзейнічае ў інтарэсах гульца, адштурхоўваючыся ад прынцыпу не нанесці яму шкоды. Даваць любыя ацэнкі і каментары па сітуацыі мы будзем толькі з узгаднення з самім Андрэем, што на сённяшні момант немагчыма.
Нагадаем, што гандбольны клуб «Віцязь» заўсёды сыходзіў з пазіцыі гуманнасці і fair play, асуджаючы любыя праяўленні гвалту.
Мы будзем пільна сачыць за развіццём падзей і імкнуцца аказваць усю магчымую дапамогу нашаму Віцязю.
Трымайся, Андрэй, мы – каманда, мы з табой!
13/11/2020
Гандбольны клуб «Віцязь» смуткуе разам з беларускім народам з прычыны гвалтоўнай, трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі. Выражаем шчырыя спачуванні родным і блізкім.
Click here to claim your Sponsored Listing.
Category
Contact the business
Website
Address
Vilnius