Heartbreaking Performance Art Group

Heartbreaking Performance Art Group

Udostępnij

Art group (directors, musicians, photographers, videographers, actors and performers) based in Warsaw

10/12/2024

Шмат адбылося за амаль паўгады. Мы шмат зрабілі - але вельмі шмат згубілі. Галоўны боль, што мы згубілі сувязь з вамі.
Як мо вы ведаеце, нашая каманда цяпер працуе над праектам жыцьця - кам’юніці кавярні Мішэль для экспатаў, актывістаў, нейрадыверсыўных людзей, жывёл. Мы працуем вельмі шмат, часам не сьпім ноччу, але нешта атрымоўваецца! Нашае месца ўжо называюць трэцім пасьля дому і працы, столькі водгукаў пра тое, як людзі адчуваюць сябе цёпла і бясьпечна! Мы правялі ўжо больш за 19 івэнтаў і з’яўляемся прасторай для маладых музыкаў, кам’юніці сустрэч, майстарклассаў.
Але столькі праектаў мы пакінулі недаробленымі. З-за гэтага баліць сэрца. Мы не забылі. Мы марым пра тое каб аднавіць выставу Я хачу дадому ў аднім з закуткоў нашай прасторы (ён яшчэ не падрыхтаваны для гледачоў), хочам зрабіць поэм’еру таго фармату Споведзі які ўжо ёсьць бо сіл і грошай здымаць далей нажаль няма… Мы ня зьніклі і напэўна не спыніліся. Проста пакуль будуем прастору, на базе якой будзем рабіць столькі добрага! Стомленыя і выгарэўшыя, але з надзеяй. Мы вернемся з навінамі ў 2025 (а гэта ўжо праз месяц!) а пакуль, проста прыходзьце да нас ў Мішель на Grochowska 282. У гэтым месяцы будзе шмат цікавых мерапрыемств, у тым ліку Раство для экспатаў 28 сьнежня. Глядзіце на старонцы Мішэль. Будзем вас чакаць і з радасьцю вітаць у нас дома - бо Мішэль гэта крышачку наш дом. Спадзяемся, ён можа стаць крышачку домам і для вас❤️

Chcesz aby twoja firma była na górze listy Sztuka I Rozrywka w Warsaw?
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.

Strona Internetowa

Adres


Grochowska 282
Warsaw