Hanna Papova Design
8 гадоў у дызайне! Займаюся жылымі і камерцыйнымі інтэр’ерамі.
26/06/2025
Фота працэсу, у якім па часьцінках вымалёўваецца вялікая карціна🤍
Буянства колераў і фактур — кватэра, у якой у пахмурнай Варшаве ніколі не будзе сумна.
12/06/2025
плаўлюся ад міланскіх успамінаў і чакаю ўжо нарэшце сонейка ў Варшаве🤍
22/05/2025
праект спальні для хлопчыка-падлетка на S L N K W.
мы стараліся выціснуць максімум з усіх функцый: размясьцілі вялікі стол, акуратна ўпісалі месцы для кніг і вопраткі, а таксама — большы за стандартны ложак.
мне асабіста вельмі падабаецца тое, што атрымалася. а як вам такі пакой?🙂
design partner: ._design
viz:
16/05/2025
праектаваньне дзіцячага пакою для мяне заўжды не толькі пра эстэтыку, але і пра клопат. кожная дэталь павінна быць і прыгожай, і бясьпечнай.
у канцэпцыі гэтага пакою — натуральныя адценьні, мяккія сьвятло і колеры, закругленыя элементы і максімальна адкрытыя зоны для гульняў і навучаньня, — усё, каб дзіцёнак адчуваў сябе ўпэўнена і вольна🤍
viz:
13/05/2025
Нядаўна асэнсавала, што мой шлях у пазнаваньні прафесіі заняў амаль усё маё жыцьцё.
Ён пачаўся з уважлівасьці бацькоў да маёй любові да малюнку, са студыі, дзе з 3 гадоў мяне вучылі выражаць свае эмоцыі свабодна, дзе знаёмілі з рознымі матэрыяламі, расказвалі, што з нажымам на аловак мяняецца лінія.
Ён у мастацкай школе, у кожным добрым слове настаўніка, у працах з формай і з тэорыяй, і зноў — у свабодзе выбару.
Ён у курсах і ў бясконцых рэпетытарах. Ён у спробе паступленьня і маім рашэньні здаць пуст ліст.
Ён у кожным дні пошуку і ў вяртаньні ў кропку А.
Ён ва ўніверсітэце, у кожным зробленым праекце, у кожнай сэсіі — недзе пасярод радкоў.
Ён у кожным месцы працы. У мудрасьці і досьведзе кіраўніка. У завучаных памерах той самай цэглы.
Ён быў у кожным маім дні, у кожнай спробе намацаць новае, знайсьці сябе і сваё.
Столькі гадоў, каб прыйсьці да любімай справы, столькі гадоў, каб перастаць стамляцца ад працы — толькі ад аб’ёма, і каб вечна кайфаваць ад прыгажосьці вакол.
🤍
03/05/2025
хронікі апошніх дзён🤍
29/04/2025
строгі мінімалістычны інтэр’ер у неверагодна прыгожай кватэры са стольлю ў 3,4 метры🤎
тут задумана вельмі шмат спалучэньняў фактур і колераў — але ўсё у вельмі стрыманай прыглушанай гаме. нам таксама ўдалося “даць” сьвятла ў бок ваннай з дапамогай шклоблокаў — я вельмі рада, што гэта рашэньне атрымаецца рэалізаваць.
а як вам такі інтэр’ер?
22/04/2025
вельмі важна, калі між замоўцамі і дызайнерам здараецца мэтч — гэта заўжды пра здаровую камунікацыю, пра ўвагу да дробязяў і пра камандную працу. апошняе, дарэчы, асабліва важна на ўсіх этапах працы над праектам. толькі так можна атрымаць добры вынік :)
рада падзяліцца вынікам нашай працы: зал і кухня з праекта Jeleń. нешта на мяжы строгасьці і нежнасьці🤍
18/04/2025
столькі натхненьня і столькі эмоцый за гэтыя 4 дні!
🤍
25/09/2024
у гэтым пасце хачу паразмаўляць з вамі пра манахромныя рашэнні ў інтэр’ерах.
манахромныя інтэр’еры многія лічуць сумнымі і прадказальнымі. нават існуе меркаванне, што такія “лянівыя” рашэнні паказваюць нізкую кваліфікацыю дызайнера. але гэта міф.
прадуманыя манахромныя рашэнні выглядаюць сучасна і заўжды будуць актуальнымі. у маім праекце Project O. такім манахромным рашэннем з’яўляецца белая кухня з сервантам. і я вылучыла некалькі плюсаў такой кухні:
1. адчуванне прасторы.
як ні круці, але чым менш візуальнага шуму ў інтэр’еры, тым лягчэй і паветраней выглядае прастора. асабліва добра гэта чытаецца з белым колерам: ён адлюстроўвае святло і візуальна пашырае прастору.
2. гарманічнасць.
белы колер з’яўляецца ахраматычным і складаецца з усіх колераў бачнага спектру, таму з ім спалучаюцца любыя іншыя адценні. а гэта робіць яго ўніверсальным, а значыць, яго лёгка адаптаваць пад любыя патрэбы ў любых памяшканнях.
3. практычнасць.
калі вы марыце, каб кухня выглядала заўжды чыстай, то лепш выбіраць светлыя адценні. на цёмных паверхнях любыя забруджанні больш заўважныя.
і 4. знешні выгляд.
граматна падабраны белы колер выглядае дорага, а гэта вялікі плюс для абмежаванага бюджэту.
а вам падабаюцца манахромныя рашэнні ці вы адэпт колераў? пішыце, кл, мне будзе вельмі цікава пачытаць!🙂
09/07/2024
гэта было на дне народзінаў, на стале ляжалі карткі з планамі і фотаздымкамі. а я іх доўга разглядала, таму што вельмі ўсё прыгожа было
за фота дзякуй .polyak 🤍
29/06/2024
я вельмі рада, што ў нас ёсьць камьюніці, створанае дзеля падтрымкі і дапамогі кожнаму дызайнеру і архітэктару.
вялікі дзякуйdesign
з днём народзінаў .pl !
прастора: .architects
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.
Kategoria
Strona Internetowa
Adres
Warsaw